ПАРТНЁРСКАЯ ПРАГРАМА

Супрацоўніцтва

Калі вы блогер або прадстаўляеце кампанію, якая аказвае паслугі анлайн, і хочаце прапаноўваць нашы дамены сваім кліентам, мы гатовы абмеркаваць партнёрства.

im.info.sale
Ваша доля ад продажу 50–70%

Мы можам перадаваць вам да 70% кошту дамена, пакідаючы сабе толькі 30%. Дакладная мадэль залежыць ад аб'ёму і фармату працы.

Умовы пад ваш бізнэс

У нас няма аднаго цвёрдага тарыфу для ўсіх партнёраў. Умовы, кошты, ліміты і тэхнічная схема абмяркоўваюцца індывідуальна. Можна пачаць з некалькіх кліентаў або адразу пабудаваць паўнавартасны сэрвіс перапродажу даменаў.

1

Крэдытная лінія

Для пакупкі і перапродажы даменаў вашым кліентам мы можам даць індывідуальную крэдытную лінію і ўзгадніць зручны парадак разлікаў.

2

Асобны сайт рэгістрацыі

Пры неабходнасці створым для вас асобны рэгістрацыйны сайт пад вашым брэндам, аўдыторыяй і бізнэс-мадэллю.

3

Доступ праз API

Вы зможаце правяраць даступнасць і рэгістраваць дамены са сваёй сістэмы, сайта, дадатку або ўнутранай панэлі.

4

Любы фармат працы

Блог, агенцтва, хостынг, анлайн-сэрвіс або буйны прадавец - практычна любую схему можна рэалізаваць, калі загадзя абмеркаваць дэталі.

Усё магчыма - усё трэба абмяркоўваць

Раскажыце, хто вашыя кліенты, колькі даменаў вы плануеце прадаваць і якая тэхнічная схема вам зручная. Мы прапануем індывідуальны варыянт супрацоўніцтва.

Вярнуцца да выбару дамена